2 траўня 2024, Чацвер, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ukraine Today затроліў Russia Today (Відэа)

9

Украінцы абвінавацілі ў хлусні расейцаў у жывым эфіры і вывесілі банэр «Russia Today, годзе хлусіць».

Выдатны рэкламны ход выкарыстаў англамоўны канал Ukraine Today. Падчас першага тэлемосту з «калегамі» з Russia Today, якія захацелі прэзэнтаваць новы канал сваім гледачам, украінская старана сказала даслоўна наступнае (пераклад - charter97.org):

«Вы адказныя за тысячы смерцяў у нашай краіне. Russia Today фінансуецца Крамлём, таму я не хачу з вамі кантактаваць. І я звяртаюся да маіх калег з-за мяжы: не супрацоўнічае з Russia Today!», - заявіла адзетая ў футболку з нацыянальным украінскім сімвалам супрацоўніца канала, рэдактарка выдання Таццяна Пушнова. Пасля яе заявы на экране з'явіўся банэр на чорным фоне: «Russia Today, годзе хлусіць».

Нагадаем, англамоўны тэлеканал Ukraine Today паведаміў аб сваім старце ў Дзень незалежнасці Украіны, 24 жніўня.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках