2 траўня 2024, Чацвер, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталкер з Пецярбурга знайшоў пад Рэчыцай ядзернае сховішча

16

Ленінградскі сталкер, вядомы пад псэўданімам МШ, падрыхтаваў спазнавальную справаздачу пра паездку на Гомельшчыну.

У прыватнасці, пра наведванне закрытага вайсковага аб'екта, пра які сёння мала хто ведае нават з мясцовых жыхароў, - Цэнтральнай базы захоўвання ядзернай зброі «Гомель-30». Паездка адбылася яшчэ ўвесну, але ролік апублікаваны толькі цяпер. Аматарскае відэа часам нагадвае навукова-папулярны фільм з элемэнтамі хорару - не ведаеш, чаго чакаць за наступнай павароткай у калідорах вялізнага падземнага збудавання, піша onliner.by.

На канале, прысвечаным даследаваннях гэткіх аб'ектаў, сабраныя відэа з самых цікавых месцаў на ўсёй тэрыторыі былога СССР. Але менавіта «Гомель-30» застаўся ў стане, блізкім да ідэальнага.

Сам сталкер, які пабачыў усякае, не хавае, што беларуская вайсковая база была багатая на сюрпрызы. Пад Рэчыцай удзельнікі выправы атрымалі магутную дозу адрэналіну. З нагоды радыёактыўнасці МШ асобна ўдакладніў: вымеры фону паказалі, што ён у норме.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках