3 траўня 2024, Пятніца, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўны суд скасаваў прысуд у справе аб забойстве рэпетытара з Гомеля

15
Вярхоўны суд скасаваў прысуд у справе аб забойстве рэпетытара з Гомеля

Жорсткае забойства было ўчыненае ўлетку 2013 года.

23-гадовую жыхарку Гомеля Марыну Аляксандраву забілі ейны былы хлопец і ягоныя знаёмыя, шлюбная пара. Дзяўчына не захацела падтрымліваць з жыхаром Гомеля блізкія стасункі, і зламыснік са сваімі знаёмымі распрацавалі план забойства, піша БелаПАН.

Марына Аляксандрава займалася рэпетытарствам. Знаёмыя ейнага былога кавалера завабілі дзяўчыну на падставе выканання паслуг рэпетытарства ў кватэру ў Гомелі, дзе жорстка забілі. Затым цела дзяўчыны адвезлі на аўтамабілі ў Веткаўскі раён і закапалі ў зараней падрыхтаванай магіле.

Усіх траіх суд прызнаў вінаватымі. Былы хлопец забітай быў прысуджаны да 15 гадоў пазбаўлення волі, двое іншых злачынцаў атрымалі па 13 гадоў.

Пракурорка патрабавала больш працяглыя тэрміны зняволення, аднак суддзя вусна патлумачыла, што забойства не было прызнана групавым, таму ўжываліся санкцыі іншай часткі артыкула 139 КК.

Суд часткова задаволіў пазовы сваякоў загінулай аб кампенсацыі шкоды. На карысць маці абвінавачаныя павінны выплаціць 500 млн рублёў, на карысць сястры - 300 млн рублёў.

Аднак 2 верасня Вярхоўны суд скасаваў прысуд Гомельскага абласнога суда. Справа накіраваная на новы разгляд.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках