2 траўня 2024, Чацвер, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін агучыў дамоўленасці з Парашэнкам

68
Пуцін агучыў дамоўленасці з Парашэнкам

Прэзідэнт Расеі Ўладзімір Пуцін узгадніў з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам "план дзеянняў для ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне".

Пра гэта заявіў сам расейскі прэзідэнт у Манголіі, паведамляе ІТАР-ТАСС.

"У мэтах спынення кровапраліцця і стабілізацыі сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны мяркую, што супрацьлеглыя стораны павінны неадкладна ўзгадніць і скаардынавана ажыццявіць наступныя дзеянні", - адзначыў Пуцін.

Паводле ягоных слоў, план урэгулявання сітуацыі ў Данбасе складаецца з сямі пунктаў.

"Першае - гэта спыніць чынныя наступальныя апэрацыі ўзброеных сіл, узброеных фармаванняў рушэння паўднёвага ўсходу Украіны на Данецкім і Луганскім кірунках.

Другое - адвесці ўзброеныя падраздзялення сілавых структур Украіны на адлегласць, якая выключае магчымасць абстрэлу населеных пунктаў артылерыяй і ўсімі тыпамі сістэм залпавага агню.

Трэцяе - прадугледзець ажыццяўленне паўнавартаснага і аб'ектыўнага міжнароднага кантролю за выкананнем умоў спынення агню і маніторынгам сітуацыі, якая ствараецца такім чынам у зоне бяспекі.

Чацвёртае - выключыць ужыванне баявой авіяцыі супраць цывільных грамадзян і населеных пунктаў у зоне канфлікту.

Пятае - арганізаваць абмен гвалтоўна ўтрымліваных асоб паводле формулы "ўсіх на ўсіх" без якіх-небудзь папярэдніх умоў.

Шостае - адкрыць гуманітарныя калідоры для перасоўвання ўцекачоў і дастаўкі гуманітарных грузаў у гарады ды іншыя населеныя пункты Данбаса - Данецкую і Луганскую вобласці.

Сёмае - забяспечыць магчымасць накіравання ў пацярпелыя населеныя пункты Данбаса рамонтных брыгад для аднаўлення разбураных аб'ектаў сацыяльнай і жыццезабяспечвальнай інфраструктуры, наданне дапамогі ім", - заявіў ён.

Фота: AP

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках