3 траўня 2024, Пятніца, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК распачаў справу паводле факту загубы рабочага на піўзаводзе ў Лідзе

1
СК распачаў справу паводле факту загубы рабочага на піўзаводзе ў Лідзе

Кіраўніцтва завода не здалела замаўчаць аварыю.

Управай Следчага камітэта Беларусі Гарадзенскай вобласці распачатая крымінальная справа паводле факту парушэнняў правілаў бяспекі будаўнічых работ, якія прычынілі з неасцярожнасці смерць чалавека (ч.2 арт.303 КК Беларусі). Пра гэта БелТА паведамілі ў УСК Гарадзенскай вобласці.

Пры будаванні новага цэха 22 жніўня на тэрыторыі ААТ "Лідскае піва" абрынуўся фрагмэнт падмурка і грунт суседняга збудавання. У выніку адзін з бетоншчыкаў, якія працавалі ў катлаване, мужчына 1957 года нараджэння, атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх на месцы сканаў. Разбурэнняў вытворчых аб'ектаў не адбылося.

У выніку праведзенай праверкі следства вынесла пастанову аб распачынанні крымінальнай справы. Для высвятлення абставін здарэння вынятая і вывучаецца тэхнічная дакумэнтацыя. Прызначаная будаўніча-тэхнічная экспэртыза, праводзяцца допыты кіраўнікоў і рабочых, якія былі задзейнічаныя для будавання аб'екта, iншыя следчыя дзеянні.

Нагадаем, першым аб аварыі на тэрыторыі завода ААТ "Лідскае піва" паведаміў сайт charter97.org. Аднак на прадпрыемстве сайту адмовіліся расказаць падрабязнасці надзвычайнага здарэння.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках