3 траўня 2024, Пятніца, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандынаўская дыета прызнаная найлепшай у свеце

7
Скандынаўская дыета прызнаная найлепшай у свеце

Навукоўцы з Універсітэта Капэнгагена высветлілі, што скандынаўская дыета дазваляе скінуць у тры разы больш лішняй вагі, чым усякі іншы рэжым харчавання.

Акрамя таго, яна забяспечвае прафілактыку інфарктаў ды інсультаў, піша «Інтэрфакс».

Дзесяцігоддзямі кардыёлагі і дыетолагі ўсхвалялі міжземнаморскую дыету, называючы яе найлепшай у свеце. Сцвярджалася, што менавіта гэты рэжым харчавання забяспечвае самую вялікую працягласць жыцця, таксама абараняючы чалавека ад мноства хвароб. Таму рацыён, насычаны аліўкавым алеем, гароднінай, садавінай і морапрадуктамі, уважаўся за ўзорны.

Аднак данскія навукоўцы адшукалі куды больш дзейсную дыету і ў плане пахудзення, і ў плане прафілактыкі сэрцава-судзінных хвароб. Яны высветлілі, што пры скандынаўскай кухні, якая ўключае ў сябе дзікія ягады, рыбу і рознага кшталту зеляніна, дасягаецца найлепшы эфэкт. Скандынаўская дыета насычаная садавінай і гароднінай (асабліва ягадамі, капустай, караняплодамі і бабовымі), бульбай, сырам, абястлушчаным малаком, свежай зелянінай, грыбамі, арэхамі, цэлазерневымі, мясам свойскай птушкі або дзічыны, рыбай і марскім багавіннем.

Пры гэтай дыеце ўжываецца мінімальная колькасць чырвонага мяса, што скарачае ўзровень тлушчу ў рацыёне. Хоць у рэстарацыях скандынаўскай кухні некаторыя традыцыйныя стравы каштуюць вельмі дорага, у рэальнасці падтрыманне менавіта гэтай сістэмы сілкавання толькі на 25% вышэйшае за кошт традыцыйнай дыеты.

У даследаванні данскіх навукоўцаў ўзялі ўдзел 181 мужчына і жанчына з атлусценнем, якія здалелі з дапамогай скандынаўскай дыеты скінуць у тры разы больш лішняй вагі, чым пры традыцыйным рацыёне. Таксама адзначалася больш значнае зніжэнне крывянога ціску.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках