2 траўня 2024, Чацвер, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕБРР гатовы ўкласці ва Украіну мільярд еўраў

3
ЕБРР гатовы ўкласці ва Украіну мільярд еўраў

Нягледзячы на ваенныя дзеянні, ва Украіны ёсць рэсурсы, цікавыя для міжнародных інвэстараў.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, цытуючы кіраўніка яго прадстаўніцтва ва Украіне Шэўкі Акюнэра, піша "Корреспондент".

"ЕБРР далей актыўна супрацоўнічае з Украінай і мерыцца ўкласці блізу 1 млрд еўраў у краіну сёлета", - цытуе прэс-служба Акюнэра.

Са слоў кіраўніка прадстаўніцтва ЕБРР, Украіна дала выяўна зразумець міжнародным інвэстарам, што мерыцца стаць часткай заходняга свету і заходняй эканомікі. З гэтай мэтай яна выконвае патрабаванні МВФ, выкладзеныя ў праграме супрацоўніцтва.

Акюнэр адзначыў, што праблемы тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і наступных падзей падважваюць рэсурсы краіны, і міжнароднай супольнасці трэба актывізаваць падтрымку для Украіну.

Тым не менш, асноўная эканамічная моц Украіны - яе сельская гаспадарка, прыродныя і чалавечыя рэсурсы ды IТ, якія па-ранейшаму цікавыя для міжнародных інвэстараў, мяркуе Акюнэр.

Нагадаем, учора Вярхоўная Рада Украіны ратыфікавала пагадненне з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам, паводле якога ЕІБ дае крэдыт для дабудоўвання Днепрапятроўскага мэтрапалітэна і пабудовы Бескідскага чыгуначнага тунэлю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках