2 траўня 2024, Чацвер, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Бранскам затрымалі беларускае малако «з будучыні»

9
Пад Бранскам затрымалі беларускае малако «з будучыні»

Дзве партыі гатовай малочнай прадукцыі з Беларусі не ўпусцілі ў Расею

Яны былі затрыманыя на аўтадарозе М13 Бранск-Гомель у паселішчы Красны Камень Бранскай вобласці, піша bryansknovosti.ru.

20 тон малочнай сыроваткі, вырабленай СТАА "Белсыр" і яшчэ блізу 5 тон гатовай малочнай прадукцыі, вырабленай ААТ "СК Сож", увозіліся без ветэрынарных сэртыфікатаў.

Акрамя таго, "СК Сож", згодна з маркавальнымі этыкеткамі, навучылася вырабляць прадукты харчавання з будучыні - у графе "дата вырабу" значылася 2 верасня, пры тым, што на мяжы прадукцыю спынілі 31 жніўня. Названыя парушэнні з'явіліся падставай для вяртання прадукцыі ў Беларусь.

Падобны выпадак адбыўся 21 жніўня. Тады пад Бранскам таксама спынілі беларускае малако "з будучыні".

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках