Турма з «Уцёкаў з Шаўшэнка» будзе адкрытая для турыстаў цэлы год
1- 3.09.2014, 17:28
- 7,445
Гаворка ідзе пра папраўчую ўстанову Ohio State Reformatory.
Турма з галівудскага фільма «Уцёкі з Шаўшэнка» будзе адкрытая для турыстаў цэлы год, паведамляе The Independent. Гаворка ідзе пра папраўчую ўстанову Ohio State Reformatory, таксама вядомую як Мэнсфілдская турма.
Закрыты ў 1990 годзе турэмны комплекс стаў турыстычнай славутасцю. У 2013 годзе яго наведалі блізу 80 тысяч турыстаў, і даход установы перасягнуў $ 10 млн, піша «Газета.Ru».
Цяпер часткова разбураны будынак турмы хочуць аднавіць, і пасля рэстаўрацыі Ohio State Reformatory зможа прымаць турыстаў цэлы год.
У мінулыя выходныя фільм «Уцёкі з Шаўшэнка» адсвяткаваў сваё 20-годдзе. Галоўныя ролі ў карціне сыгралі Тым Робінс і Морган Фрыман.