3 траўня 2024, Пятніца, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кабмін Украіны ўвядзе санкцыі супраць Расеі ў кастрычніку

14
Кабмін Украіны ўвядзе санкцыі супраць Расеі ў кастрычніку

Агульная шкода, прычыненая Расеяй Украіне, складае больш за 1 трлн грыўняў.

Кабінет міністраў Украіны разлічвае ўвесці санкцыі ў дачыненні да Расеі як краіны-агрэсара ў кастрычніку гэтага года. Як паведамляе карэспандэнт УНІАН, пра гэта гаворыцца ў Плане аднаўлення краіны, які прадставіў на пасяджэнні Кабінета міністраў прэм'ер-міністр Арсень Яцэнюк.

«Увесці санкцыі супраць агрэсара, расейскіх грамадзян і прадпрыемстваў, якія падтрымліваюць агрэсію Расеі супраць Украіны ў кастрычніку 2014 года», - гаворыцца ў дакуменце.

Акрамя таго, згодна з дакументам, агульная шкода, прычыненая Расеяй Украіне, складае больш за 1 трлн грн.

Нагадаем, 14 жніўня Вярхоўная Рада прыняла закон аб санкцыях супраць Расеі, які прадугледжвае больш чым 20 відаў абмежавальных мер, у прыватнасці, спыненне транзіту энэргарэсурсаў. Гэта дазволіць ураду бліжэйшым часам перадаць на разгляд Рады нацбяспекі і абароны спіс санкцый у дачыненні да 172 фізічных і 65 юрыдычных асобаў з РФ і шэрагу іншых краін, якія падтрымліваюць расейскую агрэсію на ўсходзе Украіны.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках