2 траўня 2024, Чацвер, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнік, які кінуў выклік дыктатару: Відэа патрапіла на "Хартыю", і ўсё пачалося

47

Дзмітрыя Дайнеку прымусілі выдаліць з YouTube відэаролік, у якім ён кідае «ледзяны выклік» Лукашэнку.

Дзесяцікласнік з Бярэзінскай школы №3 узяў удзел у акцыі Ice Bucket Challenge. Калі б Лукашэнка на яе адгукнуўся, то павінен быў бы сам аблтцца ледзяной вадой, або на працягу 24 гадзін ахвяраваць 100 даляраў на карысць дабрачыннага фонду ALS Association, які ініцыяваў кампанію, паведамляе «Радыё Свабода».

Дзмітрый Дайнека расказаў, што яго і ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак, якія бралі ўдзел у здымках, выклікалі ў інспекцыю ў справах непаўналетніх і ў школу.

- Атрымліваецца, на нас паскардзіліся. Зверху напісалі, і ролік выдалілі. Хацелі паставіць усіх, хто быў у кадры, на ўлік, даць штраф, але пакуль яшчэ нічога не казалі.Там яны нічога толкам не патлумачылі. Нібыта праз тое, што відэа патрапіла на «Хартыю'97», усё пачалося. Проста сабралі бацькоў, пагутарылі з імі, і ўсё. Пасля таго як відэа трапіла ў сетку, дзе праз чатыры дні, у «белым доме» сабралі ўсіх настаўнікаў, нібыта нашаму дырэктару школы трохі надавалі за гэта, і ён правёў размову з бацькамі. Сказалі, што мы нібыта пайшлі супраць Лукашэнкі. А гэта проста была акцыя, і мы проста хацелі перадаць эстафету. Гэта ж проста гульня. Наважылі перадаць наўдачу, раптам пашанцуе.

- А ў інспекцыі патлумачылі, чаму цябе туды выклікалі?

- Ім патэлефанавалі з Менска. Ну, там жа ў відэа ёсць як бы нецэнзурныя выказванні ў канцы. Як бы яшчэ і праз гэта дадуць штраф. Але прычына ў тым, што відэа патрапіла на апазіцыйны сайт, усё адтуль пайшло.

- Гэта значыць табе сказалі, што гэтага відэа не павінна быць у інтэрнэце?

- Так, паколькі відэа патрапіла на апазіцыйны сайт, што мы пайшлі супраць Лукашэнкі, і каб у нас не было праблем, сказалі выдаліць відэа. Я віны тут сваёй ні ў чым не бачу, за гэта артыкулу няма.

- А як бацькі паставіліся да гэтай гісторыі?

- Сказалі, што гэта глупства, што не трэба было кідаць выклік Лукашэнку. І ўсё.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках