Губернатар Данецкай вобласці: Трэба ўводзіць ваеннае становішча
19- 3.09.2014, 21:54
- 21,286
Сяргей Тарута ўпэўнены ў неабходнасці ўвядзення ваеннага становішча ў рэгіёне.
Губернатар Данецкай вобласці мяркуе, што калі перамовы для вырашэння сітуацыі на Данбасе неэфектыўныя, то патрэбныя больш рашучыя дзеянні. Пра гэта Сяргей Тарута заявіў у інтэрв'ю Лiга.нет.
"Я мяркую, што трэба [ўводзіць ваеннае становішча]. Гэта кансалідуе нашае грамадства і вызваліць яго ад непатрэбнай сёння ўнутранай барацьбы і правядзення выбараў", - сказаў ён.
Пры гэтым Сяргей Тарута не выключае правядзення перамоваў з сепаратыстамі.
"Перамоўны працэс павінен быць. Але калі перамовы не даюць вынікаў, з нашага боку павінны рабіцца больш рашучыя дзеянні",- сказаў ён.
Сяргей Тарута адзначыў, што з прадстаўнікамі ДНР можна весці перамовы толькі калі гаворка ідзе пра абмен палоннымі ці пра нейкія калідоры. Паводле ягоных словах на стратэгічных сустрэчах, на якіх развязваюцца глабальныя пытанні выхаду з вайны і крызісу прадстаўнікам ДНР рабіць няма чаго.
Губернатар Данецкай вобласці таксама ўпэўнены, што пазачарговыя парламенцкія выбары можна праводзіць у вызваленай частцы рэгіёну. Што да цяперашняга месцазнаходжання офіса кіраўніка Данецкай АДА ён распавёў: "Мы падзялілі каманду. Частка на поўначы вобласці, у Славянску. Частка ў Марыупалі. Вось і даводзіцца матацца паміж Марыупалем, Славянскам, Краматорскам і Кіевам".