3 траўня 2024, Пятніца, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знік актывіст Аляксандр Шачанок

6
Знік актывіст Аляксандр Шачанок

Месцазнаходжанне грамадскага актывіста з Быхаўскага раёна Аляксандра Шачанка невядомае з 27 жніўня.

Пра гэта паведаміў БелаПАН магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель.

Са слоў праваабаронцы, апошні раз Аляксандра Шачанка бачылі 27 жніўня ў раённым судзе ў Быхаве, дзе праходзіў разгляд пазову актывіста ў дачыненні да пенсіянера, які збіў ягонага суседа, які абвінавачваецца ў нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Бухель падтрымлівае сувязь са сваякамі зніклага ў Быхаўскім раёне і Магілёве, якія і паведамілі яму аб знікненні актывіста.

Бухель паведаміў, што неаднаразова дапамагаў Шачанку ў падрыхтоўцы дакументаў у суд. На апошнім пасяджэнні меркавалася, што ён выступіць з хадайніцтвам аб змене меры стрымання адказчыку, паколькі той нібыта выказваў пагрозы ў адрас грамадскага актывіста.

«Я ўжо патэлефанаваў у бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў УУС Магілёўскага аблвыканкама, але безвынікова», - сказаў Бухель. Паводле ягоных слоў, 29 жніўня сваякі Шачанкі падалі заяву ў міліцыю аб знікненні грамадскага актывіста.

У аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Магілёўскага аблвыканкама паведамілі, што цяпер у дачыненні да Шачанкі Быхоўскім РАУС «праводзяцца праверачныя мерапрыемствы для выяўлення ягонага месцазнаходжання».

Шачанок вёў актыўную грамадскую дзейнасць. Неаднаразова звяртаўся са скаргамі ў праваахоўныя органы што да неправамерных, на ягоную думку, дзеянняў асобных супрацоўнікаў Быхаўскага РАУС. Падчас выбараў у мясцовыя органы ўлады ў сакавіку уваходзіў у ініцыятыўную групу кандыдата ў дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках