26 красавiка 2024, Пятніца, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы прапанавалі незвычайны рэцэпт сямейнага дабрабыту

13
Навукоўцы прапанавалі незвычайны рэцэпт сямейнага дабрабыту

Яны высветлілі, якія пары адчуваюць сябе найбольш шчаслівымі.

Новазеландскія навукоўцы з універсітэта Атага правялі шэраг даследаванняў і высветлілі: закладам шчаснага шлюбу можа стаць сумеснае распіццё мужам і жонкай спіртных напояў, піша medikforum.ru.

Прааналізаваўшы сямейнае жыццё за паўтары тысячы шлюбных пар, даследчыкі са здзіўленнем канстатавалі, што самымі шчаслівымі адчуваюць сябе мужчыны і жанчыны, якія выпіваюць альбо разам, альбо ў адной кампаніі. Тлумачыцца такі эфект тым, што партнёры, паслабляючыся з дапамогай алкаголю, атрымліваюць больш задавальнення ад ўзаемных стасункаў.

Праўда, навукоўцы ўдакладняюць: колькасць алкаголю, які выпіваюць муж і жонка, павінна быць прыкладна аднолькавай. Калі хтосьці ў пары часцяком перабірае, змушаючы партнёра мірыцца з такой звычкай, шчасця гэта дакладна не прынясе.

І яшчэ адзін момант. Найбольш здаволенымі сваімі стасункамі (91%) апынуліся тыя партнёры, якія дазваляюць адзін аднаму расслабіцца з куфлем віна ці каньяку адзін раз у тыдзень.

- Каментуючы вынікі гэтага даследавання, мне б хацелася звярнуць увагу на два моманты, - адзначыла «Комсомольской правде в Украине» псіхолаг Марына Дзяркач. - Па-першае, што б вы не рабілі, памятайце: усё добра ў меру. І тым больш, гэта датычыцца распівання спіртных напояў. Па-другое, людзей збліжае любы сумесны занятак, а не толькі ўжыванне алкаголю. Так што зацыклівацца менавіта на такім спосабе «збліжэння» не варта.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках