3 траўня 2024, Пятніца, 10:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Handelsblatt: Паветраная аўтаномія Расеі - пустыя пагрозы і мары Крамля

8
Handelsblatt: Паветраная аўтаномія Расеі - пустыя пагрозы і мары Крамля

Расейская авіяцыя занадта залежыць ад запчастак Захаду, каб здабыць самастойнасць у гэтай галіне.

Пра гэта піша нямецкая штодзённая дзелавая газета Handelsblatt.

Журналіст выдання мяркуе, што пагрозы расейскага прэм'ера Дзмітрыя Мядзведзева з 2015 года ўдвая павялічыць штогадовы аб'ём вытворчасці лайнераў Sukhoi Superjet 100, а да 2025 - у чатыры разы, абсалютна беспадстаўныя. З ягонай інфармацыі, такі самалёт на 55-60% складаецца з вырабленых на Захадзе запчастак.

Калі б Расея і змагла самастойна вырабіць усе запчасткі, яна не знойдзе пакупнікоў, бо «нават расейскія авіякампаніі аддаюць перавагу заходняму прадукту», піша Handelsblatt. Акрамя таго, эксперты адзначаюць фінансавы бок пытання: для прыцягнення замежных кампаній расейскаму вытворцу прыйдзецца паставіць цэны значна ніжэйшыя за тыя, што у канкурэнтаў, а гэта азначае працяглую працу сабе ў страту, піша gordonua.com.

«Для выхаду на ўзровень вытворчасці ў 100 машын штогод сыдзе не менш за 20 гадоў», - заявіў начальнік аддзела абароннай і авіяцыйнай прамысловасці ў кансалтынгавай фірме Deloitte Том Кэптэн.

Галоўны аналітык галіновага агенцтва «Авіяпорт» Алег Панцялеяў мяркуе, што на падтрымку Кітая Расеі таксама не варта разлічваць. Як толькі кітайцы даведаюцца, як будаваць самалёты і гелікоптэры, супрацоўніцтва скончыцца, упэўнены эксперт.

«Паветраная аўтаномія Расеі - гэта не больш чым мара Пуціна», - рэзюмаваў аўтар артыкула.

Фота: EPA

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках