26 красавiка 2024, Пятніца, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць Януковіча распачатая новая крымінальная справа

5
Супраць Януковіча распачатая новая крымінальная справа

Супраць былога прэзідэнта Украіны распачалі новую крымінальную справу паводле артыкула аб злоўжыванні службовым становішчам.

Пра гэта заявіў генпракурор Украіны Віталь Ярэма.

Генпракуратура інкрымінуе Януковічу арганізацыю фінансавання за кошт сродкаў дзяржбюджэту работ у будаўніцтве выдзеленай тэлекамунікацыйнай сеткі спецсувязі на базе Укртэлекама, якая, згодна з умовамі прыватызацыі кампаніі, павінна была праводзіцца за кошт сродкаў уласніка, паведамляе РІА «Новости».

Ярэма пры гэтым заявіў, што Януковіч дзейнічаў «паводле папярэдняй змовы з групай асобаў», у якую ўваходзілі, у прыватнасці, прэм'ер-міністр Мікалай Азараў, міністр фінансаў Юрый Кобалеў, першы намеснік міністра фінансаў Анатоль Яркоўскі, кіраўнік дзяржслужбы спецсувязі і абароны інфармацыі Генадзь Рэзнікаў і прадстаўнікі Укртэлекама і грамадства АСУ. Са слоў Ярэмы, арганізацыя фінансавання праводзілася ў перыяд з кастрычніка 2010 года да ліпеня 2013 года.

Раней у дачыненні да былога прэзідэнта Украіны былі распачатыя крымінальныя справы за датычнасць да масавых забойстваў падчас акцый пратэсту.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках