3 траўня 2024, Пятніца, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскіх кіёсках сталі прадаваць «лялькашэнкаў»

21

На думку расейскага выдавецтва DeAgnostini, лялька з «Кіеўскай губерні» павінна выглядаць як беларускі дыктатар у вышыванцы.

Фота вітрыны кіёска «Белсаюздруку» на Нямізе даслаў у рэдакцыю сайта charter97.org чытач.

Лялька, падобная да маладога Лукашэнкі ў нацыянальнай кашулі і саламяным капелюшы, з'яўляецца дадаткам да расейскага часопісу «Лялькі ў народных строях».

Як высветліў журналіст charter97.org, дзіўная цацка з'яўляецца лялькай з «Кіеўскай губерні» з адмысловага выдання №3. Дарэчы, у гэтага ж выдавецтва ёсць лялька з «Мінскай губерні».

Цікава, што часопісы выдавецтва DeAgnostini распаўсюджваюцца праз шапікі «Белсаюздруку» вось ужо некалькі гадоў. Сярод іх часопісы на такія прапагандысцкія расейскія тэмы як «Аўталегенды СССР», «Славутыя дынастыі Расеі» і «ГАЗ М-20 Перамога».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках