3 траўня 2024, Пятніца, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі рубель зноў рэкордна «спусціўся»

13
Расейскі рубель зноў рэкордна «спусціўся»

Паслабленне рубля можа быць звязана з тым, што Банк Расеі можа абмежаваць вывад капіталу з краіны.

Сёння рубель ненадоўга ўвайшоў у зону інтэрвэнцый ЦБ РФ - вартасць бівалютнага кошыка перасягала 44,4 руб. Пры дасягненні гэтай мяжы ЦБ пачынае валютныя інтэрвэнцыі - $350 млн, пасля чаго межы калідора зрушваюцца на 5 капеек. Апошнім разам ЦБ выходзіў на рынак у канцы чэрвеня, але тады ён не падтрымліваў рубель, а скупляў даляры. ЦБ афіцыйна публікуе паведамленне аб зруху меж калідора на наступны дзень пасля прыняцця такой пастановы, піша выданне «Ведомости».

У аўторак курс даляра на Маскоўскай біржы абнавіў гістарычны максімум пасля пастановы ЕЗ пакінуць санкцыі супраць Расеі ў дзеянні. На 17.16 маскоўскага часу даляр вырас на 27 капеек да 39,69 руб. Падчас таргоў на кароткі час курс уздымаўся да 39,89 рубля, што стала новым гістарычным максімумам. Вартасць бівалютнага кошыка пры гэтым дасягала 44,47 рубля і ўваходзіла ў зону інтэрвэнцый ЦБ. Пасля кароткага ўсплёску курсы даляра і еўра адкаціліся ўніз прыкладна на 20 капеек, а кошык адступіў ніжэй за мяжу інтэрвэнцый ЦБ.

Газета The Wall Street Journal паказвае, што імклівае паслабленне рубля да кошыка з узроўню 44,1 рубля адбылося пасля выхаду навіны Bloomberg аб тым, што ЦБ разглядае магчымасць часовых абмежаванняў на вывад сродкаў з Расеі, «у выпадку калі адток капіталу значна ўзмоцніцца». Агенцтва спасылаецца на двух чыноўнікаў, знаёмых з хадой абмеркавання ў ЦБ. У паведамленні падкрэсліваецца, што захады будуць строга прэвентыўныя і могуць быць уведзеныя толькі ў выпадку значнага ўзмацнення нэта-адтоку капіталу. Акрамя таго, пастанова яшчэ не прынятая: ЦБ разглядае ўсе магчымыя сцэнары, паведаміў Bloomberg.

«Такі скачок коштаў - рэакцыя на блумбэргаўскае паведамленне, але паколькі афіцыйных пацверджанняў няма, то хутка адскочылі, ды і пакуль валюта выглядае дарагой на тых узроўнях», - сказаў Reuters дылер буйнога заходняга банка.

На мінулым тыдні Мінэканамразвіцця павысіла прагноз адтоку капіталу з Расеі за 2014 да $100 млрд. Дагэтуль міністр эканамічнага развіцця Аляксей Улюкаеў ацэньваў адток капіталу толькі за пяць месяцаў 2014 на $80 млрд, чакаючы запаволення адтоку пад канец года.

Старшыня ЦБ Эльвіра Набіуліна неаднаразова выказвалася супраць змякчэння ГКП і валютных абмежаванняў. «Большасць тых, хто прапаноўвае змякчыць грашова-крэдытную палітыку, не абыходзяцца без прапановы ўвядзення патрэбных у гэтым выпадку валютных абмежаванняў. Гэта будзе вельмі негатыўна ўспрынята інвестарамі», - сказала Набіуліна 25 верасня на пасяджэнні ўрада, прысвечаным асноўным кірункам дзяржаўнай грашова-крэдытнай палітыкі.

У панядзелак рубель таксама абнавіў гістарычныя мінімумы да бівалютнага кошыку, знізіўшыся пад 17.20 маскоўскага часу да 44,25 (-37 капеек да закрыцця пятніцы), і даляра - 39,48 руб/$ (-30 капеек). Еўра дадаў 48 капеек да 50,1 руб. Таргі праходзілі на падвышаным абарачэнні: учора было ўкладзена ўгод на 970 млрд руб супраць 838,3 млрд у сярэднім з 1 да 26 верасня. У часе таргоў у панядзелак вартасць бівалютнага кошыка дасягала 44,35 рубля, гэта толькі 5 капеек ад вышэйшай мяжы ўстаноўленага Цэнтрабанкам калідора ваганняў курсу рубля.

Аналітыкі паказвалі на зніжэнне каціровак нафты і пагаршэнне ліквіднасці праз санкцыі як на асноўныя прычыны падзення курсу рубля. Магутным негатыўным чыннікам для рубля з'яўляецца рэфінансаванне замежнай карпарацыйнай запазычанасці (за кошт рублёвых крэдытаў, дадзеных лакальнымі банкамі).

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках