3 траўня 2024, Пятніца, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як гішпанскія аліўкі ператвараюцца ў беларускія

26

Гісторыя аднаго ператварэння ў двух фотаздымках.

Фота старой і новай бляшанкі гішпанскіх алівак даслаў у рэдакцыю чытач charter97.org.

На фота справа - старая бляшанка, дзе напісана, што аліўкі вырабленыя фірмай Aceitunas Guadalquivir SL з гішпанскай Севільі і імпартаваныя ТАА «НавАліва" з вёскі Кірылаўка недалёка ад Новарасійска, Краснадарскага краю РФ. На фота злева ж дызайн бляшанкі трохі «выпраўлены»: прынамсі, паказана, што аліўкі «з любоўю перапрацаваныя ў Рэспубліцы Беларусь».

Такім чынам, некалі гішпанскія аліўкі з гэтага часу ператварыліся ў аліўкі беларускай вытворчасці: цяпер яны вырабленыя на берасцейскім ЗТАА «Вастега», а ў РФ яны імпартуюцца маскоўскай фірмай ТАА «Поспех».

Нагадаем, раней на прылаўках РФ ужо былі заўважаныя «беларускія крэветкі», пра якія жартаваў увесь інтэрнэт.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках