3 траўня 2024, Пятніца, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія арыштавала грошы паплечнікаў Януковіча

3
Латвія арыштавала грошы паплечнікаў Януковіча

Праваахоўныя органы Латвіі арыштавалі на рахунках у мясцовых банках $49,3 млн былога в.а. прэм'ера Украіны Сяргея Арбузава і $32 млн на рахунках у народнага дэпутата, рэгіянала Юрыя Іванюшчанкі.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі сказаў генеральны пракурор Віталь Ярэма, паведамляюць Украінскія навіны.

Паводле ягоных слоў, Украіна накіравала блізу 20 запытаў у розныя краіны з просьбай арыштаваць маёмасць украінскіх экс-чыноўнікаў.

Цяпер арыштаваныя 13 млн швайцарскіх франкаў на рахунку ў Швайцарыі ў экс-кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэя Клюева і такая ж сума арыштаваная на рахунках у ягонага брата Сяргея.

Акрамя таго, у Андрэя Клюева арыштаваны дом у Аўстрыі плошчай 558 кв м.

У дэпутата Рады Аляксея Азарава (ПР) таксама арыштаваная нерухомасць у Аўстрыі на 5 млн еўра і на рахунках у аўстрыйскіх банках арыштаваныя 6,7 млн еўра.

У Арбузава ў Латвіі арыштаваныя на рахунках 49,3 млн даляраў, у Іванюшчанкі - 32 млн даляраў і 72 млн швайцарскіх франкаў.

Пры гэтым Ярэма адзначыў, што з прычыны адсутнасці ва Украіне механізму завочнай крымінальнай справы гэтыя сродкі пакуль не могуць быць вернутыя ва ўкраінскі бюджэт.

Як паведамлялася, у чэрвені Генеральная пракуратура заявіла, што паводле пастановы суда накладзены арышт на асабістыя рахункі былых вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў на агульную суму 1,2 млрд грыўняў, 13 млн даляраў і 225 тысяч еўра.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках