3 траўня 2024, Пятніца, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірландзец уцякаў з дому ў бар праз тунэль

26
Ірландзец уцякаў з дому ў бар праз тунэль

У Ірландыі сантэхнік Пэтсі Кэр цягам 15 гадоў капаў тунэль, каб бегаць ад жонкі ў бар піць піва.

Самае цікавае, сантэхнік капаў падземны ход пад сваім шлюбным ложкам, піша svit24.net.

Тайны лаз прыводзіў мужчыну проста ў мясцовы паб, размешчаны за 250 метраў ад яго ўласнага дома.

- Мая жонка жудасна храпе і пры гэтым сама спіць вельмі моцна, так што пасля прагляду фільма "Уцёкі з Шаўшэнка" ў кінатэатры ў 1994-м годзе я наважыў зрабіць свой падземны лаз. Я чакаў, пакуль жонка засынала, і пачынаў капаць яму пад ложкам у кірунку паба, - распавёў Кэр.

Сантэхнік выкарыстоўваў для падкопу самы розны інструмент: лыжкі, рыдлёўку, кірку і нават адбойны малаток, калі яму ўдалося аддаліцца на некалькі дзесяткаў метраў ад шлюбнага ложка, на якім спакойна спала ягоная жонка.

Свой патаемны ход мужчына капаў цэлых 15 гадоў. У 2009 годзе ягоныя намаганні мелі поспех і выхад тунеля быў пад жаночай прыбіральняй паба, адкуль прадпрымальны мужчына і трапляў ва ўстанову. Пасля 2009 года Кэр адчуў сябе, як у раі. Кожны дзень пасля 11, калі ягоная жонка засынала непрабудным сном, ён спакойна адпраўляўся праз свой падземны лаз гуляць да раніцы.

Фота: tyronetribulations

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках