27 красавiка 2024, Субота, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінабароны РФ перасталі адмаўляць удзел расейскіх вайскоўцаў у вайне на Донбасе

6
У Мінабароны РФ перасталі адмаўляць удзел расейскіх вайскоўцаў у вайне на Донбасе

МЗС Украіны канстатуе змену рыторыкі расейскай абароннай установы.

Прынамсі, намеснік міністра абароны Расеі Мікалай Панкоў не адмаўляе ўдзел расейскіх вайскоўцаў у канфлікце на ўсходзе Украіны.

Пра гэта заявіў дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Яўген Перабійніс на брыфінгу ў аўторак у Кіеве, піша Інтэрфакс-Украіна.

"Мы звярнулі ўвагу на адказ намесніка міністра абароны Расеі Мікалая Панкова, копія якога з'явілася ў сетцы на запыт дэпутата Дзярждумы Расеі Дзмітрыя Гудкова", - адзначаюць у Міністэрстве замежных спраў Украіны, удакладніўшы, што дэпутат Дзярждумы РФ звярнуўся да намесніка міністра абароны Расеі, у прыватнасці з пытаннем аб тым, ці сапраўды расейскія вайскоўцы ўдзельнічаюць у аперацыях на ўсходзе Украіны.

Са слоў Перабійніса, расейскі чыноўнік не стаў наўпрост адмаўляць удзел расейскіх вайскоўцаў у баявых дзеяннях на Данбасе, абмежаваўшыся запэўненнем, што Расейская Федэрацыя не з'яўляецца бокам канфлікту.

"Сігналам, які сапраўды заслугоўвае ўвагі, з'яўляецца тое, што ён не стаў проста адмаўляць удзел расейскіх вайскоўцаў у баявых дзеяннях на Данбасе, абмежаваўшыся вядомай мантрай пра тое, што Расейская Федэрацыя не з'яўляецца бокам канфлікту", - заявіў Перабійніс.

"Цяжка сказаць, што расейскія чыноўнікі ўкладаюць у гэтую формулу. Але, як сведчаць факты, тое, што Расея не разглядае сябе як бок канфлікту, не замінае ёй адпраўляць тысячы вайскоўцаў рэгулярных часцей Узброеных сіл ваяваць на ўсходзе Украіны", - дадаў прадстаўнік украінскай замежнапалітычнай установы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках