3 траўня 2024, Пятніца, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь саступіла Аўстраліі на жаночым ЧС у баскетболе

4
Беларусь саступіла Аўстраліі на жаночым ЧС у баскетболе

Паразай ад каманды Аўстраліі з лікам 45:87 закончыла жаночая зборная Беларусі ў баскетболе групавы раўнд чэмпіянату свету.

Матч адбыўся 30 верасня ў Стамбуле.

Самай выніковай у складзе беларускай зборнай стала Алена Леўчанка. За 28 хв 19 сек, праведзеных на пляцоўцы, яна набрала 12 балаў і зрабіла 10 падбораў, паведамляе БелаПАН.

У групе С сёння адбудзецца яшчэ адзін матч - Куба і Паўднёвая Карэя, які вызначаць трэцюю каманду, якая выйдзе ў плэй-оф. Зборная Аўстраліі, атрымаўшы тры перамогі, заняла ў групе С першае месца і наўпрост выйшла ў чвэрцьфінал, які адбудзецца 3 кастрычніка. Зборная Беларусі з двума перамогамі фінішавала ў групе на другім месцы і 1 кастрычніка ў матчы 1/8 фіналу сустрэнецца з трэцяй камандай групы D. Канчатковае становішча ў групе D стане вядомае пасля сённяшняга вечаровага матчу ЗША - Ангола, аднак відавочна, што трэцяе месца ў групе, пасля ЗША і Сербіі, зойме зборная Кітая.

Пераможца матчу Беларусь - Кітай у чвэрцьфінале сустрэнецца са зборнай Гішпаніі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках