3 траўня 2024, Пятніца, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO размесціць у Румыніі баявыя самалёты

NATO размесціць у Румыніі баявыя самалёты

NATO падтрымае Румынію ў патруляванні паветранай прасторы гэтай краіны.

Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Траян Бэсэску. З ягоных слоў, вышэйшая рада ў абароне Румыніі дала згоду на прысутнасць на тэрыторыі краіны баявых самалётаў Паўночнаатлантычнага альянсу, паведамляе Deutsche Welle.

Для абслугоўвання самалётаў у Румыніі будуць знаходзіцца да 200 жаўнераў NATO. Пра колькасць саміх машын кіраўнік румынскай дзяржавы не паведаміў. Акрамя таго, Румынія возьме на сябе кіраўніцтва ў праграме NATO у адбіцці Кібератакі на Украіну.

Нагадаем, сёння, 4 верасня, у горадзе Ньюпорт у брытанскім Уэльсе адкрываецца саміт кіраўнікоў дзяржаў-сябраў NATO.

На ім будзе абмяркоўвацца новая стратэгічная сітуацыя, якая склалася на еўразійскай прасторы пасля анэксіі Крыма Расеяй і эскалацыі вайсковых дзеянняў у Данбасе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках