3 траўня 2024, Пятніца, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Беларускі ўрад адарваны ад рэальнасці

41
Леанід Заіка: Беларускі ўрад адарваны ад рэальнасці

У крызісных сітуацыях падаткі памяншаюць, а не павялічваюць.

Беларусь збіраецца ў 2015 годзе разлічыцца з усімі замежнымі пазыкамі. Пра гэта заявіў на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе разглядаўся праект закона аб рэспубліканскім бюджэце на 2015 год, прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

Валавая замежная пазыка Беларусі складае блізу 40 мільярдаў даляраў. Ці па сілах лядашчай беларускай эканоміцы выплаціць такую суму? Гэтае пытанне «Беларуская праўда» адрасавала кіраўніку аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леаніду Заіку.

- Ці зможа Беларусь разлічыцца з усімі замежнымі пазыкамі ў 2015 годзе, як сцвярджае Мясніковіч?

- Мясніковіча няправільна зразумелі, ён сам сябе няправільна зразумеў, таму і склалася такая сітуацыя. Сукупная замежная пазыка Беларусі наблізілася да 40 мільярдаў даляраў. Калі б Мясніковіч сапраўды меў на ўвазе тое, што ўсе зразумелі, гэта азначала б, што Беларусь у 2015 годзе разлічыцца з усімі пазыкамі - і з замежнай дзяржаўнай пазыкай, якае складае 12-14 мільярдаў, і з прыватнымі пазыкамі.

Мясніковіч меў на ўвазе, што трэба прытрымлівацца графіка пагашэння пазык і выплат працэнтаў па іх у рамках гадавых сум: абслугоўванне пазыкі складае прыкладна 1 мільярд даляраў, і блізу 3 мільярдаў - пагашэнне асноўнай часткі пазыкі.

Выплаціць замежную пазыку ў 2015 годзе проста немагчыма. Гэта неразуменне сітуацыі...

- З боку Мясніковіча ці журналістаў, якія яго «няправільна зразумелі»?

- Ва ўрада адна праблема - не збіцца з рытму пагашэння пазык. У 2014 годзе мы выплачваем 4 мільярды даляраў - гэта, дарэчы, кошт непрафесіяналізму беларускага ўрада сёлета, жаданне застацца ля ўлады. Гэта занадта вялікія грошы.

- Кошт непрафесіяналізму ўрада і ў 2015 годзе абыдзецца нам у 4 мільярды даляраў.

- Так. Нядаўна паказвалі фільм, прысвечаны Мікалаю Баскаву. Капітан паліцыі кажа сяржанту: твой кошт 4000 даляраў. Той здзіўляецца. А капітан яму і расшыфроўвае: я ўзяў хабар у 4000 даляраў, каб ты працаваў сяржантам паліцыі.

Так і беларускі ўрад. Мы яго нанялі, каб развіваць эканоміку, а ў выніку вымушаныя раскашэльвацца на 4 мільярды даляраў штогод за ягоны непрафесіяналізм.

- «Мы павінны разглядаць гэтыя пытанні, маючы на ўвазе неабходнасць далейшага ўмацавання і нацыянальнай бяспекі, і нацыянальнай эканомікі ў цэлым праз развіццё рэальнага сектара, праз пытанні, звязаныя з даходамі насельніцтва», - заявіў сёння Мясніковіч на пасяджэнні Саўміна. Варта разумець, што падвышэнне стаўкі падаходнага падатку з 12% да 13% - гэта ўмацаванне нацыянальнай бяспекі і эканомікі?

- Не трэба да слоў чапляцца! Няўжо сам Мясніковіч думае такімі катэгорыямі? Гэта робіцца, каб звязаць страхі насельніцтва з вайной ва Украіне - і дзеля міфічнага «росквіту» трэба заціскаць паясы і цярпець нягоды.

Хто не плаціў падаходны падатак - той і плаціць не будзе. Гэта падатак для бедных, які нічога не вырашае. А багатыя плацяць падатак з дывідэндаў, які складае, здаецца, 9%. Але як толькі яго ўвялі, усе дружна замаўчалі - і палітыкі, і журналісты.

Урад не можа стымуляваць рост нацыянальнай эканомікі і бізнэсу, таму папаўняе бюджэт за кошт павелічэння падаткаў. Хоць наша эканоміка знаходзіцца ў крызісе. А ў крызісных сітуацыях падаткі, наадварот, памяншаюць, а не павялічваюць. Але беларускі ўрад сядзіць на Месяцы і займаецца папаўненнем бюджэту, адарваны ад рэальнасці.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках