3 траўня 2024, Пятніца, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Кэры стварае кааліцыю супраць «Ісламскай дзяржавы»

1
Джон Кэры стварае кааліцыю супраць «Ісламскай дзяржавы»

Амерыканскі дзяржсакратар заявіў, што збіраецца стварыць міжнародную кааліцыю для процідзеяння баевікам.

Пра гэта паведамляе ў чацвер, 4 верасня, Agence France-Presse, піша Lenta.ru.

На думку дыпламата, кааліцыя, сабраная ягоным папярэднікам Джэймсам Бэйкерам супраць Садама Хусэйна ў 1991 годзе, з'яўляецца «залатым стандартам» для сучаснай вайсковай дыпламатыі, і менавіта на яго ён будзе спадзявацца ў гэтай справе.

Кэры ўжо правёў тэлефонныя перамовы аб стварэнні міжнароднай групы процідзеяння ісламістам са сваімі калегамі з Аўстраліі, Італіі, Ярдана, Катара і ААЭ.

Прадстаўніца ЗША Джэн Псакі адзначыла, што на сёння некалькі нееўрапейскіх і неарабскіх дзяржаў ужо робяць свой унёсак у справу барацьбы з «Ісламскай дзяржавай», а таксама здзяйсняюць гуманітарную дапамогу Іраку.

Акрамя таго, Кэры паабяцаў, што ЗША зловяць забойцаў амерыканскага журналістаў Стывена Сотлафа. «Аблічча ісламу гэта не мяснікі, забойцы Стывена Сотлоффа. Гэта ІДІЛ. Аблічча ісламу гэта не тыя нігілісты, якія толькі і ўмеюць разбураць, а не будаваць. Сапраўдны іслам - гэта мірная рэлігія, у аснове якой стаіць годнасць чалавека», - сказаў ён.

Лідэры краін-сябраў NATO збяруцца ў чацвер 4 верасня, у Уэльсе, дзе Кэры паспрабуе заручыцца падтрымкай у стварэнні міжнароднай кааліцыі супраць ІД.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках