3 траўня 2024, Пятніца, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Парубій: «Мірны план» Пуціна не саступае ў цынічнасці планам Гітлера

3
Андрэй Парубій: «Мірны план» Пуціна не саступае ў цынічнасці планам Гітлера

План Пуціна ў цынічнасці не саступае плану ягонага «духоўнага бацькі» Гітлера ў дачыненні да Польшчы.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» паведаміў экс-сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Парубій.

«Мірны план» Пуціна ў цынічнасці не саступае плану ягонага духоўнага бацькі Гітлера ў дачыненні да Польшчы, - піша ён. - У 1939 хаўруснікі не падтрымалі Польшчу.

Сёння Францыя ж адмовілася ад паставак Містраль найноўшым нацыстам. Свет патроху, але пачынае разумець важнасць антыпуцінскай кааліцыі. Хоць, мы павінны ўсвядоміць, што акрамя нас саміх ніхто не спыніць пуцінскую арду».

Нагадаем, 3 верасня Уладзімір Пуцін назваў сем умоваў спынення баявых дзеянняў на Данбасе. У сваю чаргу прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заявіў, што сем пунктаў расейскага прэзідэнта нібыта для развязвання крызісу ва Украіне дзіўным чынам нагадваюць план выратавання для расейскіх тэрарыстаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках