3 траўня 2024, Пятніца, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загадкавая «сонная хвароба» напала на казахскае сяло

6
Загадкавая «сонная хвароба» напала на казахскае сяло

У сяле Калачы, размешчаным у Акмалінскай вобласці Казахстана, адзначаюць усплёск загадкавай хваробы.

Яшчэ трое жыхароў вёскі дастаўлены ў бальніцу з прыкметамі «энцэфалапатыі невядомай этыялогіі», паведамляе «Интерфакс» са спасылкай на прэс-службу абласной паліцыі.

Як паведамляецца, у сераду, 3 верасня, у бальніцу Есільскага раёна былі адпраўленыя 64-гадовая жанчына і двое непаўналетніх, 12 і 17 гадоў. Паводле стану на 2 верасня на стацыянарным лячэнні з прыкметамі так званай «соннай хваробы» ў бальніцы знаходзіліся 15 чалавек. Усяго ж колькасць перахварэлых ці тых, хто яшчэ пакутуюць ад гэтай хваробы ўжо перавысіла 60 чалавек - гэта блізу 10% жыхароў вёскі Калачы з агульнай колькасцю насельніцтва 680 чалавек.

Жыхары вёскі пачалі звяртацца да медыкаў са скаргамі на дрымотнасць, страту памяці і галюцынацыі з сакавіка мінулага года. Усім ім быў пастаўлены дыягназ «энцэфалапатыя невядомай этыялогіі».

Шматлікія камісіі міністэрства аховы здароўя, навукоўцы з НДІ радыяцыйнай медыцыны і экалогіі, Карагандзінскага навукова-даследчага цэнтра гігіены працы і прафзахворванняў, іншыя спецыялісты, нягледзячы на тысячы праведзеных даследаванняў, так і не змаглі ўсталяваць дакладную прычыну захворвання жыхароў гэтага сяла.

Спецыялісты выключылі інфекцыйныя і бактэрыяльныя фактары, а таксама запэўнівалі, што радыяцыйны фон у вёсцы знаходзіцца ў межах нормы, перавышэння ПДК солі і цяжкіх металаў не выяўлена.

Варта адзначыць, што сяло Калачы ўваходзіць у Краснагорскую сельскую акругу і знаходзіцца ў 600 метрах ад былога пасёлка гарадскога тыпу Красногорск, дзе пражывала 6500 чалавек, пераважна шахцёраў. Пасёлак належаў да рудапрамысловага кіравання былога СССР, з 60-х да 90-х гадоў мінулага стагоддзя паблізу пасёлка здабывалася ўранавая руда.

Здабыча ўрану спыненая ў 1991-1992 гадах з распадам Савецкага Саюза, шахты былі зачыненыя і дэкультававаныя. Цяпер у пасёлку Краснагорскі (так цяпер называецца ПГТ Красногорск) пражываюць 130 чалавек.

У траўні гэтага года Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што адной з магчымых прычын узнікнення «соннай хваробы» у жыхароў вёскі Калачы магла стаць высокая канцэнтрацыя выпарэнняў з падвальных памяшканняў, якія назапашваюцца ў ацяпляльны сезон.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках