3 траўня 2024, Пятніца, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саўмін ліквідаваў вайсковыя пракуратуры

8
Саўмін ліквідаваў вайсковыя пракуратуры

Савет Міністраў Беларусі прыняў пастанову №850 ад 29 жніўня 2014 г, якая тычыцца ліквідацыі вайсковых пракуратур.

Дакумент прыняты ў мэтах развіцця ўказа №137 ад 26 сакавіка 2014 года «Аб ліквідацыі вайсковых пракуратур» і ўносіць змены ў розныя пастановы, якія тычацца дзейнасці, у тым ліку вайсковых пракурораў. З гэтых дакументаў выключаецца адпаведная тэрміналогія, паведамляе БелТА.

Напрыклад, у палажэнні аб медыцынскім забеспячэнні вайсковаслужачых, асоб, звольненых з вайсковай службы, іх сямейнікаў, інвалідаў ВАВ і інвалідаў з ліку вайсковаслужачых, якое было зацверджана пастановай Саўміна №814 ад 2 снежня 1993 года (а затым уносіліся змены іншымі пастановамі) тэрмiн «вайсковы пракурор гарнізона» замяняецца словам «пракурор». Аналагічныя змены ўнесены і ў многія іншыя дакументы. Пастанова пра гэта ўвойдзе ў дзеянне з 1 верасня 2014 года.

Як паведамлялася, у Беларусі былі таксама ліквідаваныя вайсковыя суды. Гэтыя структуры былі скасаваныя з 1 ліпеня, што было адной з частак судовай рэформы. Сваё існаванне спынілі шэсць міжгарнізонных судоў, Беларускі вайсковы суд і Вайсковая калегія Вярхоўнага суда, а таксама канферэнцыя і кваліфікацыйная калегія суддзяў вайсковый судоў.

Акрамя таго, 26 чэрвеня быў падпісаны ўказ №297 «Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў судоў Рэспублікі Беларусь і пытаннях дзейнасці судовай сістэмы». У дакуменце, у прыватнасці, гаварылася, што з 1 ліпеня больш за 10 вайсковых суддзяў вызваляюцца ад сваіх пасадаў і становяцца суддзямі Вярхоўнага суда і іншых агульных судоў. Таксама двое вайсковых суддзяў сышлі ў адстаўку, а адзін вызвалены ад пасады ў сувязі з пераходам на іншую працу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках