3 траўня 2024, Пятніца, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка: Апраўданняў ад мяне не пачуеце

33
Вікторыя Азаранка: Апраўданняў ад мяне не пачуеце

Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка пракаментавала інфармацыю аб атручэнні, атрыманую ад яе прадстаўнікоў пасля матчу з Кацярынай Макаравай.

«Ведаеце што? Я не хачу гэта абмяркоўваць. Мая спаборніца згуляла проста выдатна. Гэтая перамога - яе заслуга. Ці засмучаная я? Так. Але як бы там ні было, я зрабіла ўсё, што магла. Кацярыне хачу пажадаць усяго добрага. Вось і ўсё. Для мяне турнір скончаны.

Макарава гуляла вельмі ўпэўнена. Добра падавала, асабліва ў важныя моманты. Думаю, я давала ёй шмат магчымасцяў прабіць навылёт. А калі шанцы былі ў мяне, я прымала няправільныя пастановы. А яна дадавала. І была стабільная. Яна заслужана перамагла, і я жадаю ёй поспеху.

Вядома, я засмучаная тым, што не змагла зноў дайсці да фіналу. Што гэта за пытанне такое? Колькі б раз ты ні быў у фінале раней, у момант паразы ад гэтага не лягчэй. Але гэта не канец свету. Два месяцы таму я нават не думала, што змагу згуляць тут. А прэсаваць такімі пытаннямі, на мой погляд, не мае сэнсу.

Хлопцы, я не стану шукаць апраўдання. Можаце мне 20 раз задаць адно і тое жа пытанне - апраўданняў не пачуеце. Я згуляла так добра, як змагла сёння. Мая спаборніца - малайчына. Перамагла заслужана. Згуляла значна лепш, чым я. Канец гісторыі», - прыводзіць словы двухразовай чэмпіёнкі «Australian Open» "Прессбол" са спасылкай на афіцыйны сайт турніру.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках