3 траўня 2024, Пятніца, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў няўдала паўтарыў за Яцанюком паход за прадуктамі

46

Старшыня ўрада Расейскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў наважыў паўтарыць «выхад у людзі» услед за украінскім прэм'ерам Арсеніем Яцанюком.

Пастановачныя фота насмяшылі карыстальнікаў сацсетак. Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» напісала журналістка Яраслава Грэс.

«Усё-такі Мядзведзеву не шанцуе. То стане ахвярай хакераў, што паказалі сэлфі ў ліфце і бяскрыўднасць чыноўніка, то на адкрыцці алімпіяды засне, то ідэю іншага, варожага прэм'ер-міністра запазычыць і тую - няўдала. Мініятурны ва ўсіх адносінах дзеяч цалкам выпадкова затарыўся ў супермаркеце ў глушы Краснадарскага краю. Зробленыя выдатныя фота. Набытыя тавары айчыннага вытворцы. Белая кашуля. Клопат пра лёс радзімы свеціцца на твары. І толькі колеры фартуха прадавачкі псуюць, ну проста непапраўна ўсю выдатную карціну. Яны як цнатлівая пячора, у якую ты ўпарта прабіраўся тры дні без сну і ежы, а калі, нарэшце, улез - убачыў выдрапанае цвіком прызнанне: «Тут быў Арсеній», - напісала яна.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках