3 траўня 2024, Пятніца, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску развіталіся са Зміцерам Шаўчуком

8

Труну накрылі брытанскім сцягам, у зале развітанняў гралі кампазіцыі Эмі Уайнхаўс.

У сераду, 3 верасня, у Менску развіталіся з журналістам і музыкам Зміцерам Шаўчуком, піша «Салiдарнасць».

Сябры і знаёмыя Змітра, перад тым як адправіцца на Паўночныя могілкі, сабраліся ў арт-кавярню «Beetlejuice». Установу адкрылі гэтым летам. Зміцера дапамагаў сябрам з рамонтам памяшкання. «Прыходзячы ў кавярню, памятайце, што ўся столь падрыхтаваная і пафарбаваная ім», - пісаў у сябе на «Фэйсбуку» арт-дырэктар «Beetlejuice» Ян Бусел.

Каля бара зладзілі імправізаваную сцяну памяці: запаленая свечка, кветкі, кампіляцыя з фатаграфій памерлага і ваза для ахвяраванняў «для Шэфа».

У кафэ прыглушана гуляў джаз, наведвальнікі ў гэтую гадзіну - наўрад ці выпадковыя людзі з вуліцы - казалі напаўголасу. У прыбіральні люстэрка завесілі абрусам. Так робяць у доме памерлага.

Ля ўваходу ў будынак крэматорыя на Паўночных могілках сабраліся блізу ста чалавек. Музыкі, прадзюсары, журналісты, слухачы і гледачы.

Труну накрылі брытанскім сцягам. Ззаду труны размясцілася карціна мастачкі Нікі Сандрос, напісаная на матыў адной з фатаграфій Зміцера, а таксама калаж са здымкаў розных гадоў.

Развітанне праходзіла пад кампазіцыі Эмі Уайнхаўс. Сябры і блізкія па чарзе казалі развітальныя словы. Многія заканчвалі сваю прамову словамі падзякі памерламу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках