3 траўня 2024, Пятніца, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама здзейсніў мару 10-гадовага хлопчыка з Эстоніі

9

У сераду прэзідэнт ЗША Барак Абама даў аўтограф 10-гадоваму Крыста Царэнтсу з сяла Сутлепа воласці Ноараотсі.

Са слоў хлопчыка, сустрэча з прэзідэнтам ЗША была самай вялікай марай ягонага жыцця, піша rus.delfi.ee.

Foto: Andres Putting

«Я вельмі хачу сустрэцца з прэзідэнтам Амерыкі, паколькі я ягоны вялікі фанат і мне падабаецца Амерыка. Мама, вядома, сказала, што сустрэча з такім чалавекам - невыканальная задача, але калі чагосьці хочаш, трэба старацца на ўсе 110 адсоткаў», - пісаў Крыста ў лісце, адпраўленым у Прэзідэнцкую канцылярыю. Урывак з ліста апублікаваў на «Фэйсбуку» кіраўнік Эстоніі Тоомас Хэндрык Ільвэс.

У сераду ведамства паспрыяла выкананню жадання хлопчыка з Ноараотсі: прэзідэнт ЗША Барак Абама пагутарыў з Крыста і пакінуў яму на памяць аўтограф, падпісаўшы свой здымак: «Dream big dreams» («марыць пра вялікае»).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках