3 траўня 2024, Пятніца, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гутар: У нас ёсць добры шанец упершыню трапіць на топ-турнір

Гутар: У нас ёсць добры шанец упершыню трапіць на топ-турнір

Галкіпер менскага «Дынама» і зборнай Беларусі Аляксандр Гутар распавёў аб надыходзячых матчах нацыянальнай зборнай.

- Падзяліцеся чаканнямі ад матчаў, што набліжаюцца.

- Мы, як і заўсёды, будзем змагацца за перамогу. Перад намі стаіць сур'ёзная задача - выхад на чэмпіянат Еўропы. Мы выдатна гэта разумеем. У нас цяпер ёсць добры шанец, каб упершыню ў гісторыі трапіць на топ-турнір. Таму ў кожным матчы будзем біцца за перамогу.

- Як па-вашаму, напад зборных Таджыкістана і Люксембурга прымусіць вас папрацаваць?

- Па-першае, яшчэ невядома, хто будзе абараняць брамы ў гэтых двух матчах. Гэта пастановіць галоўны трэнер. Па-другое, нас дэталёва пазнаёмяць са спаборнікамі. Мы даведаемся, які футбол яны прапаведуюць. Зробім адпаведныя высновы і будзем старацца абясшкодзіць атаку спаборнікаў на футбольным полі. Ці атрымаецца гэта ў нас, даведаемся вельмі хутка, - прыводзіць словы Гутара «Спартыўная панарама».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках