3 траўня 2024, Пятніца, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два п'яных берасцейца падчас паркоўкі разбілі дзевяць машын

2
Два п'яных берасцейца падчас паркоўкі разбілі дзевяць машын

Даволі незвычайнае ДТЗ адбылося позна ўвечары 2 верасня.

Двое падвыпілых берасцейцаў, вяртаючыся са свята, наважылі прыпаркавацца. Скончылася гэта не вельмі ўдала: у працэсе паркоўкі было пашкоджана адразу 9 аўтамабіляў. А калі прыбыў экіпаж ДАІ, выявіць на месцы аварыі ўдалося толькі аднаго вінаватага - ён спаў прама ў салоне сваёй машыны.

Як распавяла onliner.by Наталля Сахарчук, начальніца аддзела агітацыі і прапаганды УУС ДАІ Берасцейскага аблвыканкама, падзеі развіваліся наступным чынам:

- Прыкладна а 23:40 двое мясцовых жыхароў 1975 і 1981 года нараджэння на аўтамабілі Audi 100, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, наважыліся прыпаркаваць машыну заднім ходам. За стырном знаходзіўся фактычны ўладальнік аўто. Не пераканаўшыся ў адсутнасці перашкод, ён раз за разам спрабаваў «улезці» на вольнае месца. Пасля 6 пашкоджаных машын ягоны сябар параіў памяняцца месцамі і перадаць кіраванне яму, так як, з ягоных слоў, ён бы зрабіў гэта лепш, паколькі і выпіў менш. Пашкодзіўшы яшчэ тры машыны, ён хутка вылез з салона аўтамабіля і ўцёк дадому. Калі праз некалькі хвілін пасля гэтага экіпаж ДАІ прыбыў на месца здарэння, яны выявілі заснулага ўладальніка аўтамабіля на пярэднім пасажырскім сядзенні. Яго адразу ж затрымалі і павезлі на медыцынскі агляд, так як адчуваўся моцны пах выпітага алкаголю. Па дарозе затрыманы павініўся і «здаў» сябра, якога ўжо праз пару гадзін затрымалі. Сам уладальнік машыны ад медасведчання адмовіўся, а ў ягонага сябры ў крыві было 1,4 праміле спіртнога.

Абодвум мужчынам цяпер выстаўлены абвінавачанні. Першаму - за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення і ўчыненне ДТЗ, а другому - яшчэ і за пакіданне месца здарэння. Ім пагражаюць буйныя штрафы, а таксама пазбаўленне правоў кіроўцы, якія, дарэчы, былі ў мужчын у поўным парадку. Таксама свае пазовы да іх вылучылі і страхавыя кампаніі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках