3 траўня 2024, Пятніца, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камандзір батальёна «Кіеў-12»: Сілы АТА пакінулі Луганск

10
Камандзір батальёна «Кіеў-12»: Сілы АТА пакінулі Луганск

Украінскія падраздзялення пакінулі захоплены тэрарыстамі Луганск.

Пра гэта на пасяджэнні Кіеўскай рады заявіў камандзір батальёна «Кіеў-12» Антон Шапавал, паведамляе LB.UA.

Са слоў камбата, ноччу баевікамі быў знішчаны лагер батальёна ў Кастрычніцкім раёне Луганска і сілавікі былі вымушаныя пакінуць горад.

Шапавал адзначыў, што «Кіеў-12» быў астатнім батальёнам, што ўтрымліваў пазіцыі ў Луганску.

Камбат заявіў, што нягледзячы на загад трымаць абарону да канца, ён прыняў пастанову адвесці войскі, каб пазбегнуць смерцяў жаўнераў.

Са слоў Шапавала, у выніку абстрэлу ёсць загінулыя і параненыя, аднак дакладны лік страт ён не ўдакладніў.

Сілы АТА пакінулі аэрапорт Луганска 1 верасня пасля ўварвання ў горад рэгулярных частак расейскай арміі. Перад адыходам яны разбурылі пасадачную паласу, каб ёю не змаглі скарыстацца баевікі.

3 верасня споўніўся месяц з таго моманту, як Луганск быў адключаны ад энергазабеспячэння.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках