3 траўня 2024, Пятніца, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы падпісваюць пэтыцыі і выйграюць

2
Беларусы падпісваюць пэтыцыі і выйграюць

Толькі лянівы не абвінавачвае беларусаў у залішняй памяркоўнасці і абыякавасці.

Між тым, наша актыўнасць на міжнароднай платформе для петыцый Change.org даказвае адваротнае.

Партал «Интерфакс» ужо даследаваў папулярныя беларускія кампаніі, але за мінулы час з'явіліся новыя перамогі:

1.Больш чатырох тысяч чалавек падпісалі петыцыю з патрабаваннем усталяваць помнік кампазітару Станіславу Манюшку. Зрэшты, апынулася, што Менгарвыканкам і так збіраўся ўвекавечыць імя знакамітага суайчынніка. Нельга сказаць, што старанні ў зборы подпісаў былі марныя. Магчыма, дзякуючы такой увазе грамадскасці, скульптурная кампазіцыя, дзе таксама будзе прысутнічаць Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, з'явіцца каля гарадской ратушы (пл. Свабоды) да двухсотгадовага юбілею С. Манюшкі ў 2019 годзе.

2.Найбольшую колькасць подпісаў сабрала петыцыя аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕЗ - 14383 галасоў. Пачатак перамоваў з Еўракамісіяй ужо пакладзены, наступная бітва адбудзецца ў сакавіку будучага года.

3.Дзякуючы намаганням актывістаў, наша маленькая, але ганарлівая еўрапейская краіна была заўважаная кіраўніцтвам папулярнай аплатнай сістэмы PayPal. З 18 чэрвеня беларусы могуць рэгістраваць свае рахункі ў PayPal і рабіць плацяжы без неабходнасці ўводу звестак банкаўскіх карт.

4.Таксама было задаволенае патрабаванне ў спыненні перавозкі святых камянёў Воранаўскага раёна ў г.п. Радунь. Вядома, што святыя камяні нельга перавозіць паводле старадаўніх паданняў, акрамя таго, некаторыя мясцовыя жыхары дагэтуль звяртаюцца да іх за дапамогай. Прыязджаюць паглядзець на старажытныя валуны і турысты. Воранаўцы сталі на абарону сваёй культурнай спадчыны і выйгралі справу.

5.Студэнцкая ініцыятыва прывяла да збавення ад аднаго асобна ўзятага даўгабуда. Пэтыцыю Ніны Якімовіч пра аднаўленне будаўніцтва Спартыўна-культурнага цэнтра БДУКМ, спыненае у 2008 годзе, падтрымала больш за тысячу чалавек. Цяпер аб'ект абяцаюць здаць у наступным годзе.

Так як у глабальнай сеткі аднадумцаў знайсці прасцей, са сваімі мясцовымі праблемамі людзі хутчэй спраўляюцца з дапамогай міжнароднай платформы. Напрыклад, даволі спешна закончылася самая навагодняя неспадзяванка з елкай-няўдаліцай у раёне Шабаны, і свята сустракалі ўжо з сапраўднай зялёнай прыгажуняй. А захопленыя спортам грамадзяне дамагліся, каб адміністрацыя менскай гімназіі №7 не закрывала сваю спортпляцоўкі ад жадаючых правесці час з карысцю.

Будзьце рашучымі - і будзеце пачутыя!

За што змагаемся?

Што цікава, часцей за ўсё беларусы ўстаюць на абарону сваёй культурнай і прыроднай спадчыны, а таксама выступаюць у падтрымку жывёл. Нязменна ў топе папулярных петыцый знаходзіцца просьба прыняць «Закон аб абароне жывёл ад жорсткага абыходжання». У параўнанні з пройдзеным шляхам, змагарам засталося ўсяго нічога.

Не сціхае і шум вакол адкрытага звароту да спадара Мясніковіча ў абарону беларускіх балот, да фінішнай стужкі яму засталося менш за адну тысячу галасоў. Сваім подпісам вы можаце наблізіць доўгачаканую перамогу.

Спрабуюць звярнуць увагу беларусы і на свае эканамічныя патрабаванні. Сведчыць пра гэта кампанія «Змяніце закон РБ «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей». У адпаведнасці з новым законам, некаторыя мамы будуць атрымліваць толькі палову дапамогі, што не магло не абурыць жанчын.

Доўжыцца барацьба, каб не стварылі выязную пошліну сумай $100. Хаця віцэ-прэм'ер Беларусі Пётр Пракаповіч заяўляў, што турыстаў яна не закране.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках