3 траўня 2024, Пятніца, 11:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-жонка прэзідэнта Францыі выдала шчырую кнігу пра свайго мужа

7
Экс-жонка прэзідэнта Францыі выдала шчырую кнігу пра свайго мужа

Былая грамадзянская жонка прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда журналістка Валеры Трыервейлер напісала кнігу, у якой распавяла пра асабістае жыццё з кіраўніком дзяржавы.

Валеры Трыервейлер наважыла падзяліцца з грамадскасцю не толькі падрабязнасцямі сваёй асабістай драмы, але і прадставіць былога грамадзянскага мужа Франсуа Аланда шырокай публіцы ў новым святле, піша французскі часопіс Paris Match.

У кнізе «Дзякуй за гэты момант» (Merci pour ce moment) Трыервейлер распавядае пра тое, як даведалася пра здраду прэзідэнта, які закруціў на баку раман з акторкай Жулі Гае. 9 студзеня 2014 года Валеры ўбачыла, што ўсе французскія тэлеканалы пераказваюць падрабязнасці іх стасункаў, паведамляе jourdom.ru.

«Я пабегла ў ванну, каб узяць пакет з таблеткамі. Франсуа рушыў услед за мной. <...> Таблеткі падаюць на падлогу. Я падымаю іх, і спрабую праглынуць іх. Я хачу спаць, я не хачу перажыць наступныя некалькі гадзін. Я хачу адключыцца. Я губляю прытомнасць», - падзялілася Трыервейлер, шпіталізаваная пасля вестак аб здрадзе грамадзянскага мужа.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках