3 траўня 2024, Пятніца, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналістка Таццяна Чарнавол стала дарадцай Арсена Авакава

1
Журналістка Таццяна Чарнавол стала дарадцай Арсена Авакава

Таццяны Чарнавол прызначаная на пасаду дарадцы кіраўніка МУС Украіны.

Пра гэта паведаміў дарадца міністра Заран Шкірак, піша ZN.ua.

"Магу пацвердзіць, што Таццяна Чарнавол будзе працаваць у нашай камандзе ў МУС на пасадзе дарадцы", - паведаміў Шкірак.

Пры гэтым ён не ўдакладніў, якім менавіта кірункам яна будзе займацца, сказаўшы толькі, што гэта "дастаткова сур'ёзны накірунак працы".

У лютым Таццяне Чарнавол квотай Майдана прапанавалі пасаду кіраўніцы антыкарупцыйнага бюро. Аднак гэтая структура дагэтуль не створаная, і яна займала пасаду ўрадавага ўпаўнаважанага ў барацьбе з карупцыяй. У жніўні яна звольнілася з гэтай пасады. Нагодай, з ейных слоў, паслужыла тое, што "ва Украіне няма палітычнай волі на бескампрамісную, шырокамаштабную вайну з карупцыяй".

Таццяна Чарнавол - аўтарка і блогерка партала "Украінская праўда", грамадская актывістка. Апошні яе матэрыял у блогу быў увечары 24 снежня 2013 г. Журналістка выклала фатаграфіі загараднага маёнтку, які нібыта належыць міністру ўнутраных спраў Віталю Захарчанку. Раней пісала крытычныя матэрыялы пра генпракурора Віктара Пшонку, прэзідэнта Віктара Януковіча, пра кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Сяргея Лёвачкіна, сакратара РНБА Андрэя Клюева, прэм'ера Мікалая Азарава ды пра іншых высокапастаўленых прадстаўнікоў улады.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках