3 траўня 2024, Пятніца, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўная Рада ў аўторак можа разгледзець пытанне аб ваенным становішчы

5
Вярхоўная Рада ў аўторак можа разгледзець пытанне аб ваенным становішчы

Аляксандр Турчынаў у выпадку правалу мірных перамоваў будзе ініцыяваць увядзенне ваеннага становішча.

Пра гэта спікер Вярхоўнай Рады заявіў на закрытым пасяджэнні парламента. Пра гэта "Украінскай праўдзе" распавёў адзін з дэпутатаў.

Са слоў суразмоўцы, Турчынаў на пасяджэнні абвясціў, што прызначыць на панядзелак кансультацыі што да пазачарговага пасяджэння на аўторак, калі цягам бліжэйшых дзён не будзе дасягнуты прагрэс у мірным урэгуляванні.

"Турчынаў сказаў, што двойчы размаўляў з прэзідэнтам у сераду, і той адчувае, што спрацуе мірны план. Калі ж не, то ў панядзелак адбудуцца кансультацыі аб пазачарговым пасяджэнні на аўторак з парадкам дня аб ваенным становішчы", - распавёў суразмоўца.

На пасяджэнні Рады народныя дэпутаты прадэманстравалі здымкі расейскіх танкаў і ракет на ўсходзе Украіны, але паведамілі, што атакаваць іх не будуць, паколькі гэта будзе расцэнена як развязванне вайны. Пра гэта паведамілі крыніцы "Нового времени".

Украінскае войска пачынае адступленне з занятых населеных пунктаў на ўсходзе краіны - пра такую пастанову паведаміў сёння ў час закрытага пасяджэння Вярхоўнай Рады часова выканаўца абавязкаў кіраўніка Мінабароны Іван Руснак, паведаміў адзін з дэпутатаў, якія прысутнічалі на пасяджэнні.

Пры гэтым на ўдакладняльнае пытанне дэпутатаў, ці тычыцца гэта ў тым ліку Славянску і што рабіць у гэтым выпадку праўкраінскаму насельніцтву горада, прадстаўнік Мінабароны адказаць не змог. Агулам, са слоў крыніц у Радзе, Руснак не змог дакладна адказаць на большасць зададзеных яму народнымі дэпутатамі пытанняў.

Таксама ў Радзе выступіў кіраўнік СБУ Валянцін Налівайчанка. Ён прадэманстраваў дэпутатам фатаграфіі з пазіцыяй расейскіх танкаў і ракет на тэрыторыі Усходняй Украіны. На пытанне дэпутатаў, чаму не была прынятая пастанова атакаваць гэтыя пазіцыі, Налівайчанка, са слоў суразмоўцы, адказаў, што гэта палічылі б актам агрэсіі і развязвання вайны з Расеяй. Пярэчанне нардэпаў аб тым, што гэтая тэхніка знаходзіцца на тэрыторыі Украіны і Расея ўжо з'яўляецца агрэсарам, засталося без адказаў.

Сёння Рада ў закрытым рэжыме павінна была разгледзець пытанні, якія тычацца сітуацыі на ўсходзе краіны і стварэння камісіі, якая зоймецца расследаваннем сітуацыі пад Ілавайскам.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках