3 траўня 2024, Пятніца, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын Шумахера стаў віцэ-чэмпіёнам Еўропы ў картынгу

1
Сын Шумахера стаў віцэ-чэмпіёнам Еўропы ў картынгу

Сын сяміразовага чэмпіёна Формулы-1 заняў другое месца ў еўрапейскім чэмпіянаце CIK-FIA у картынгу ў катэгорыі KF Junior.

Перад апошнім этапам, які прайшоў у Вялікабрытаніі, на трасе ў Брэндон, Мік Шумахер меў нядрэнныя шанцы на перамогу ў чэмпіянаце, але падчас гонкі вылецеў з трасы і фінішаваў толькі сёмым. Брытанец Энаам Ахмед, які быў лідэрам у ас абістым заліку, перамог у гонцы і здабыў тытул, піша f1news.ru.

Адзначым, што Мік выступае ў картынзе пад прозвішчам Бетч (гэта дзявочае прозвішча жонкі Міхаэля, Карыны), а часам як Мік Джуніёр.

Нагадаем, што бацька Міка Міхаэль Шумахер цяпер праходзіць рэабілітацыю ў адной з клінік Лазаны.

Катаючыся на лыжах у французскім Мерыбеле 29 снежня 2013 года, Шумахер упаў і стукнуўся галавой аб камяні. Гоншчык, якому 3 студзеня споўнілася 45 гадоў, быў уведзены лекарамі ў стан комы.

Шумахера вывелі са стану штучнай комы, у якой ён знаходзіўся некалькі месяцаў.

Немца выпісалі з клінікі Грэнобля і перавезлі ў Лазану.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках