3 траўня 2024, Пятніца, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Полацка друкаваў беларускія рублі на прынтары

15
Жыхар Полацка друкаваў беларускія рублі на прынтары

Міліцыя затрымала палачаніна, які надрукаваў купюры Br200 тысяч на бытавым прынтары і спрабаваў расплаціцца імі ў краме.

Пра гэта паведамілі charter97.org у прэс-службе МУС Беларусі.

«Гэты чалавек раней быў судзімы за рабаванне і крадзеж. Нядаўна ён вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі і перабіваўся выпадковымі заробкамі. Яму ўдалося зарабіць Br200 тыс. На продажы сабранай ім брусніцы. З гэтымі грашыма мужчына зайшоў да свайго знаёмага, таксама раней судзімага, але ўжо за незаконны абарот наркатычных сродкаў. У яго ён адсканаваў банкноту і раздрукаваў копіі на каляровым прынтары. Запусціў працэс яшчэ некалькі разоў. Усе купюры атрымаліся з аднолькавымі серыйнымі нумарамі», - распавялі ў МУС.

Затым мужчына расплаціўся фальшыўкай ў краме. «Зрабіўшы пакупкі, ён узрадаваўся, што ніхто не заўважыў і усё сышло для яго добра. Аднак пазней пры пераліку грошай прадавец устанавіла, што купюра фальшывая. Паведаміла ў міліцыю, падаўшы прыкладныя прыкметы таго, хто мог яе збыць», - растлумачылі ў міліцыі. Мужчына быў затрыманы пры паўторным наведванні гэтай крамы, дзе ён спрабаваў расплаціцца падробленымі грашыма за спіртное і прадукты.

Пры асабістым вобшуку ў затрыманага знайшлі тры фальшывыя грашовыя купюры наміналам Br200 тыс. Вядзецца следства.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках