3 траўня 2024, Пятніца, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка просіць новыя крэдыты ў «Знешэканомбанка»

4
Лукашэнка просіць новыя крэдыты ў «Знешэканомбанка»

Лукашэнка прапаноўвае «Знешэканамбанку» ўдзел ў большай колькасці праектаў у Беларусі.

Пра гэта ішла гаворка 4 верасня на сустрэчы правадыра са старшынём дзяржаўнай карпарацыі "Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці (Знешэканомбанк)" Уладзімірам Дзмітрыевым, паведамілі charter97.org у прэс-службе Лукашэнкі.

«Бывае, мне скардзяцца, што замежныя банкіры, у тым ліку расейскія, не выконваюць нейкія абавязанні. І я патрабую: вы мне пакажыце канкрэтныя факты, хто, дзе, што не выконвае. Рыхтуючыся да гэтай сустрэчы, я паглядзеў на выкананне тых абавязанняў, якія вы давалі, - падкрэсліў ён. - Шчыра вам скажу, я не выявіў абавязанняў, якія б вы не выконвалі. Больш за тое, і аб'ёмы фінансавання нашай эканомікі, і ўдзел банка ў крэдытаванні, мадэрнізацыі эканомікі - усё гэта ёсць».

«І калі вы ў гэты няпросты час для банкаўскай сістэмы Расеі знойдзеце магчымасць большага ўдзелу ў мерапрыемствах эканамічнага і фінансавага характару ў Беларусі, мы вам будзем толькі ўдзячныя», - адзначыў дыктатар.

Ён таксама выказаў асаблівую падзяку за фінансаванне будаўніцтва атамнай электрастанцыі. «Праект, можна сказаць, стагоддзя, новы для Беларусі. Мы, вядома, вельмі скрупулёзна падыходзім да будаўніцтва, лічым там кожную капейку, таму што грошы зваротныя, крэдытныя рэсурсы. І ваш банк вельмі моцна падтрымлівае, апошнюю выдзеленую пазыку ў $0,5 млрд мы выкарыстоўваем, станцыя будуецца, кантроль там забяспечаны жалезны, і асабісты, і чальцоў урада, і дзяржаўны агулам. Таму я вам вельмі ўдзячны за гэты праект. Калі будзе магчымасць удзелу з большай сумай - калі ласка», - адзначыў Лукашэнка.

Правадыр дадаў, што беларускі бок гатовы «Знешэканамбанку» «падставіць ва ўсялякі час плячо, нават калі для нас гэта будзе вельмі складана».

У сваю чаргу Уладзімір Дзмітрыеў звярнуў увагу на тое, што амаль 40% балансу даччынага банка ў Беларусі прыпадае на фінансаванне інтэграцыйных працэсаў, гэта значыць, кааперацыю, падтрымку экспарту, у тым ліку за кошт расейскага агенцтва страхавання экспартных крэдытаў ды інвестыцый.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках