3 траўня 2024, Пятніца, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Квіткі на матчы БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў паступяць заўтра ў продаж

1
Квіткі на матчы БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў паступяць заўтра ў продаж

Продаж квіткоў на хатнія матчы футбалістаў барысаўскага БАТЭ ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў пачнецца ў пятніцу, 5 верасня.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе БАТЭ.

Заўтра ў Барысаве і Менску стартуе продаж білетных пакетаў на двубоі групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў-2014/15 з удзелам "жоўта-сініх". Да 11 верасня ўключна забяспечыць сябе месцамі на самым сучасным стадыёне краіны на гульні БАТЭ з гішпанскім "Атлетыка" з Більбаё, данецкім "Шахцёрам" і "Порту" змогуць толькі ўладальнікі сезонных абанементаў-2014.

Нагадаем, што кошт білетнага пакета ў залежнасці ад катэгорыі складае: вышэйшая - 1.800.000 рублёў; 1-я - 1.200.000 рублёў; 2-я - 900 000 рублёў; 3. - 450 000 рублёў.

Уладальнікі сезонных абанементаў-2014 атрымаюць зніжку ў суме 150 000 рублёў на набыццё аднаго білетнага пакета 1-й або 2-й катэгорыі пры квоце "два ў рукі" (уладальнікам VIP-абанементаў - пяць у рукі).

Білетныя пакеты можна набыць у касах "Барысаў-Арэны" і ў менскім офісе кампаніі "Тыкетпро" (пр-т Машэрава, 25). З 12 верасня квіткі змогуць набыць усё заўзятары.

Першы хатні матч у групе Н Лігі чэмпіёнаў футбалісты БАТЭ правядуць 30 верасня супраць гішпанскага "Атлетыка" з Більбаё, 21 кастрычніцкай прымуць ўкраінскі "Шахцёр" з Данецка, а 25 лістапада сустрэнуцца з партугальскім "Порту".

Фота: by.tribuna.com

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках