3 траўня 2024, Пятніца, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэкст «сіняга экрана смерці» напісаў Стыў Балмер

15
Тэкст «сіняга экрана смерці» напісаў Стыў Балмер

22 гады таму былы кіраўнік Microsoft самастойна напісаў тэкст «сіняга экрана смерці».

Тэкст, які адлюстроўваецца на знакамітым «сінім экране смерці» (Blue Screen of Death, BSOD), што выдаецца АС Windows пры памылках у сістэме, напісаў былы кіраўнік Microsoft Стыў Балмер, паведамляе The Verge.

22 гады таму, калі Балмер працаваў кіраўніком сістэмнага падраздзялення Microsoft, ён выказаў незадаволенасць тэкстам, які АС Windows 3.1 выдавала, калі праграма пераставала адказваць. Як ён заявіў камандзе распрацоўнікаў Windows, выразы, якія выкарыстоўваліся, «гучалі няправільна», пасля чаго яму прапанавалі напісаць тэкст самастойна, піша «Газета.Ru».

Праз некалькі дзён Балмер даслаў распрацоўнікам уласны тэкст, які і з'явіўся на BSOD.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках