3 траўня 2024, Пятніца, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Расеі да Луганску рухаецца калона са 120 адзінкамі бронетэхнікі

39
З Расеі да Луганску рухаецца калона са 120 адзінкамі бронетэхнікі

На ўкраінска-расейскай мяжы размясціліся 14 батальённа-тактычных груп і дэсантнікі РФ.

Пра гэта заявіў спікер інфацэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка, піша gordonua.com.

У раёне мяжы з Украінай знаходзяцца 14 батальённа-тактычных груп (фармаванне колькасцю амаль 400 чалавек, узмоцненае артылерыяй) і паветрана-дэсантныя войскі Узброеных сіл РФ.

У раёне Каменск-Шахцінскі Растоўскай вобласці і ў пасёлку Равенькі Белгародскай вобласці знаходзіцца каля тысячы адзінак расейскай вайсковай тэхнікі.

"З боку РФ у кірунку Краснадону Луганскай вобласці зафіксаваны рух калоны бронетэхнікі ў колькасці не менш за 120 адзінак", - адзначыў Лысенка.

Каардынатар групы "Інфармацыйны супраціў" Дзмітрый Тымчук паведаміў, што за мінулую ноч знішчана не менш за 100 расейскіх вайскоўцаў і тэрарыстаў. Адначасова з перагрупоўкай сваіх сіл украінскія войскі наносяць удары па вялікай колькасці жывой сілы і тэхнікі праціўніка.

Місія АБСЕ пацвердзіла факты абстрэлаў украінскай тэрыторыі з боку РФ.

Не кантраляванымі сіламі антытэрарыстычнай аперацыі застаюцца 190 км украінска-расейскай мяжы.

Архіўнае фота progorodnn.ru

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках