3 траўня 2024, Пятніца, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманае кіраўніцтва прадпрыемства «Белдзяржпаляванне»

11
Затрыманае кіраўніцтва прадпрыемства «Белдзяржпаляванне»

Упраўленне Следчага камітэта Беларусі Менска выявіла новыя эпізоды ў справе аб хабарах у РУП «Белдзяржпаляванне».

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК Менска Аляксандр Герасімаў, устаноўленыя дадатковыя эпізоды, звязаныя з атрыманнем незаконнага грашовага ўзнагароджання за спрыяльнае развязанне пытанняў, звязаных з паспяховай здачай спецыяльных экзаменаў, неабходных для атрымання пасведчанняў на права палявання, а таксама пасведчанняў на права кіравання маламернымі маторнымі судамі. Абвінавачаныя ўзятыя пад варту.

У пачатку чэрвеня УСК Менска была распачатая крымінальная справа ў дачыненні да намесніка дырэктара РУП «Белдзяржпаляванне», які ўзначальвае аддзел выдачы дзяржаўных пасведчанняў на права палявання.

Намеснік кіраўніка прадпрыемства падазраваўся ў хабарніцтве. Следства выявіла, што намеснік дырэктара пры дапамаганні яшчэ двух асоб прыняў незаконнае грашовае ўзнагароджанне ў 250 даляраў ЗША за спрыяльнае развязанне пытання, звязанага са здачай спецыяльнага паляўнічага экзамену для атрымання дзяржаўнага пасведчання на права палявання. Падчас ператрусаў у падазраваных былі канфіскаваныя грашовыя сродкі ў суме больш за 6 тысяч даляраў ЗША, накладзены арышт на маёмасць, у тым ліку на два аўтамабілі.

Дзеянні затрыманых кваліфікаваныя следствам паводле ч. 1 арт. 430 КК (атрыманне хабару) і ч. 6 арт. 16, ч. 1 арт. 430 КК (дапамогу ў атрыманні хабару).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках