3 траўня 2024, Пятніца, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маккейн: Неабходна ўвесці разбуральныя для Расеі санкцыі

41
Маккейн: Неабходна ўвесці разбуральныя для Расеі санкцыі

Неабходна таксама даць зброю для абароны Украіны, паколькі апетыт прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна расце.

Пра гэта сенатар ЗША Джон Маккейн заявіў падчас выступу ў Кіеве, паведамляе УНН.

"Апетыт Пуціна расце падчас ежы...Уварванне ва Украіну - гэта ўварванне. Трэба называць рэчы сваімі імёнамі", - падкрэсліў сенатар.

Маккейн дадаў, што "ўкраінцы не просяць ваяваць за іх. Яны гэта робяць самі, зрэшты просяць дапамогі".

“Трэба даць зброю для абароны Украіне І ўвесці разбуральныя для Расеі санкцыі. Не для Украіны. Для міру", - адзначыў сенатар.

Са слў Маккейна, Амерыка даўно павінна была дзейнічаць паводле Будапешцкага мемарандуму.

“Мы гублялі час. Мы не дзейнічалі паводле Будапешцкага мемарандуму. А цяпер будзе складана пераканаць краіны адмаўляцца ад ядзернай зброі", - адзначыў ён.

Таксама ён падкрэсліў, што трэба ўзмацняць санкцыі супраць Расеі:

"Уведзеныя санкцыі не дзейнічаюць, як трэба. Гэта аплявуха Еўропе. Пуцін хоча аднавіць Расейскую Імперыю. Ён не можа дазволіць, каб побач была свабодная развітая Украіна. Трэба ўводзіць сектаральныя карныя санкцыі. Пуцін плаціць занадта маленькі кошт. Рынак падае, а яго папулярнасць сярод расейцаў расце".

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках