4 траўня 2024, Субота, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яныя жыхары Рэчыцы абрабавалі АЗС

11
П'яныя жыхары Рэчыцы абрабавалі АЗС

Яны залілі бензін, адштурхнулі супрацоўніка запраўкі і схаваліся, не заплаціўшы.

Паводле версіі следства, кампанія з чатырох жыхароў Рэчыцы каталіся па горадзе, але ў аўто скончыўся бензін. Нягледзячы на тое, што трое хлопцаў былі нападпітку, агульнымі сіламі яны дакацілі машыну да запраўкі. Там двое маладых людзей выйшлі з машыны і сталі заліваць паліва на невялікую суму, якая была ў іх з сабой, пішуць «Сильные новости».

Калі аб'ём бензіну перавысіў аплачаны, супрацоўнік запраўкі зрабіў хлопцам заўвагу. Але маладыя людзі яго адштурхнулі, хутка селі ў машыну і паспрабавалі схавацца.

- Паехалі яны недалёка. Сталі каля бліжэйшай крамы, дзе і былі затрыманыя міліцыяй, - распавёў следчы Дзяніс Бараненка. – Распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт. 206 КК РБ (рабаванне групай асоб паводле папярэдняй змовы).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках