4 траўня 2024, Субота, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя просіць настаўнікаў дзяжурыць на сельскіх дыскатэках

17
Міліцыя просіць настаўнікаў дзяжурыць на сельскіх дыскатэках

Бацькоўска-педагагічныя патрулі могуць вярнуцца на сельскія дыскатэкі ў Берасцейскай вобласці.

З такой ініцыятывай выступіў начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС аблвыканкама Віктар Мельнікаў, піша БелТА.

Застаецца актуальнай праблема ўчынення злачынстваў падлеткамі ў стане алкагольнага ап'янення. Негатыўная тэндэнцыя сфармавалася яшчэ ў канцы 2013 года і доўжыцца цягам усяго 2014-га. Паводле вынікаў васьмі месяцаў рост колькасці злачынстваў гэтай катэгорыі ў моладзевым асяроддзі склаў 22%. Гэта адзначаецца ў 10 раёнах вобласці, асабліва - у Баранавіцкім, Кобрынскім, Столінскім, Пружанскім і Ляхавіцкім раёнах. Аналіз характару ўчыненых злачынстваў прымусіў праваахоўнікаў звярнуць увагу на пытанні арганізацыі дыскатэк з удзелам непаўналетніх.

«Мы не супраць арганізацыі падобнага роду вольнага часу, асабліва што да сельскай мясцовасці. Аднак у большасці сваёй падобнае баўленне часу ў сельскіх дамах культуры суправаджаецца абавязковым ужываннем спіртных напояў. Рэйдавыя мерапрыемствы, якія праводзілі ў летні перыяд супрацоўнікі міліцыі, паказваюць, што на кожнай такой дыскатэцы неабходная прысутнасць бацькоўска-педагагічнага патруля. Трэба аднавіць працу такіх патрулёў, тым больш што пачаўся новы навучальны год. Думаю, гэта дапаможа мінімалізаваць ўцягванне непаўналетніх у злачынную дзейнасць, у тым ліку ў стане алкагольнага ап'янення», - мяркуе Віктар Мельнікаў.

У гэтым годзе на тэрыторыі Берасцейскай вобласці дапушчаны рост падлеткавай злачыннасці. Так, за восем месяцаў падлеткамі ўчынена 262 злачынствы (за аналагічны перыяд 2013 - 214). У паўтара разы ўзрасла колькасць непаўналетніх, уцягнутых у супрацьпраўную дзейнасць (з 158 да 237). Колькасць падлеткаў, якія бралі ўдзел у супрацьпраўных дзеяннях, больш за ўсё павялічылася ў Маскоўскім раёне Берасця (больш чым у 2 разы), у Баранавічах (амаль у 2 разы), Пінску, Ганцавіцкім, Кобрынскім і Іванаўскім раёнах. Атрымалася трохі знізіць (на 8%) дынаміку росту колькасці злачынстваў, учыненых непаўналетнімі, што не навучаюцца і не працуюць. Разам з тым гэтая праблема востра стаіць на тэрыторыях Пінскага, Ляхавіцкага раёнаў, а таксама Маскоўскага раёна Берасця.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках